У аўторак жыхары і госці райцэнтра ў Ліпавым гаі адзначылі народнае свята “Купалле”

Хоць, як таго патрабуе традыцыя, гулянне доўжылася не ўсю ноч, але прайшло яно даволі маштабна: з песнямі, конкурсамі, купальскімі гульнямі, вянкамі, вогнішчам і карагодамі вакол яго.

На сцэнічнай пляцоўцы артысты раённага Цэнтра культуры ладзілі тэматычны канцэрт. Разгорнутае імі тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Купаліша і Купалінкі, лясных нячысцікаў надало святу асаблівы каларыт. Кульмінацыйным момантам вечара стала распальванне рытуальнага вогнішча.

Завяршылася “Купалле” маладзёжнай дыскатэкай.

IMG_9931 IMG_9895 IMG_9891 _MG_9830

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *