Каля 180 прадстаўнікоў раёнаў атрымалі ўзнагароды на свяце “Александрыя збірае сяброў”

Каля 180 прадстаўнікоў раёнаў, працоўных калектываў сельскіх гаспадарак Магілёўшчыны атрымалі заслужаныя ўпартай працай узнагароды на ўрачыстасці ў іхні гонар на свяце “Александрыя збірае сяброў”.

За дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў 2015 годзе і выкананне ўмоў абласнога спаборніцтва пераможцам у намінацыі “Лепшыя работнікі, занятыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці” сярод камбайнераў кормаўборачных агрэгатаў прызнаны механізатар СВК “Калгас “Радзіма” Мікалай ДАРЭЧКІН, які ўзнагароджаны Дыпломам Магілёўскага аблвыканкама і прэміяй у памеры 20 базавых велічынь. У гэтай жа намінацыі абласнога саперніцтва сярод звенняў аператараў машыннага даення Дыпломам аблвыканкама і прэміяй у памеры 100 базавых велічынь адзначана звяно СВК “Калгас “Радзіма” ў складзе Валянціны ЛЯНЕЎСКАЙ, Таццяны ПІМАНАВАЙ, Алены ПІКАС.

У працоўным спаборніцтве сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы за дасягненне найбольшых сярэднясутачных прываг адным з пераможцаў абласнога саперніцтва прызнаны жывёлавод СВК “Калгас “Радзіма” Галіна ПАПКОВА, якая ўзнагароджана Дыпломам аблвыканкама і прэміяй у памеры 20 базавых велічынь.

На ўшанаванні лепшых аграрыяў вобласці старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ падкрэсліў, што мінулы год для сельгаспрадпрыемстваў быў не простым, але яны дабіліся пэўных станоўчых вынікаў. Работнікі сельскай гаспадаркі дэманстравалі сваё майстэрства, пераадольваючы ўсе цяжкасці. У выніку, аграрны сектар эканомікі Прыдняпроўскага краю завяршыў леташні год з прыбыткам. І сёння калектывы АПК павінны шукаць новыя формы гаспадарання, працаваць эфектыўна і рухацца наперад.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *