Пляцоўка дружалюбных сустрэч

Фестываль у Александрыі можа стаць укладам Беларусі ва ўмацаванне дружбы паміж народамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 ліпеня, выступаючы на свяце «Александрыя збірае сяброў», перадае карэспандэнт БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў цудоўным, чыстым куточку Магілёўшчыны магутны Днепр аб’яднаў майстроў і аматараў народнага мастацтва з Беларусі, Расіі і Украіны, а сама Александрыя стала месцам дружалюбных сустрэч і пляцоўкай для народнай дыпламатыі.

«У гэтым годзе да нас далучыліся прадстаўнікі нашай суседняй Літвы, дзе ў канцы чэрвеня адзначаюць Янаў дзень. Спадзяюся, прыезд літоўскіх гасцей пакладзе пачатак новай традыцыі — запрашаць на наша свята прадстаўнікоў іншых краін, у якіх ёсць сваё Купалле, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта стане ўкладам Беларусі ў захаванне творчай разнастайнасці народаў планеты, умацаванне дружбы паміж народамі. Папулярнасць фестывалю ў Александрыі год ад году расце, надышоў час ставіць перад сабой высокія задачы».

Беларускі лідар таксама звярнуў увагу, што ў Год культуры гэта свята набывае асаблівы сэнс. «Паколькі менавіта традыцыйная культура з’яўляецца духоўнай асновай нацыі. Яна была і застаецца невычэрпнай крыніцай натхнення і плённых ідэй, якія так патрэбны сённяшняму мастацтву, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Свята «Александрыя збірае сяброў», сапраўды народнае па сваім духу, дае магчымасць праявіць сябе сотням адораных людзей. А бачачы шчырую цікавасць гледачоў да выступленняў артыстаў і майстар-класаў умельцаў, магу меркаваць, што яркіх талентаў у нас становіцца ўсё больш».

Прэзідэнт заўважыў, што на свяце «Купалле» ў Александрыі было прадстаўлена не ўсё, што ёсць у Беларусі, але самае яркае прысутнічала: і рамёствы, і творчасць. «Нам трэба паклапаціцца аб тым, каб кожны год ці то «Славянскі базар», ці то гэты фестываль напаўняўся чымсьці новым. Тады будзе дынаміка росту. Мы павінны зрабіць усё, каб гэта свята з кожным годам было ярчэйшым і ярчэйшым», — сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.

Нагадаем, што за два дні больш за 110 тысяч чалавек наведалі свята “Александрыя збірае сяброў”.

каравай1

У суботу на мяжы Магілёўскай і Мінскай абласцей бялынічане сустракалі дэлегацыю прадстаўнікоў дыпламатычных місій 27 краін свету. Дыпламаты наведалі Магілёў і прынялі ўдзел у свяце “Александрыя збірае сяброў”.

На здымку: хлеб-соль прымае Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Казідаўлат КАІМДОДАЎ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *