Сярэдняя спецыяльная адукацыя на кантролі

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аналізу выканання ў рэгіёне Дзяржаўнай праграмы развіцця сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 2011-2015 год і эфектыўнасці выкарыстання выдзеленых на яе рэалізацыю сродкаў.

Было адзначана, што ўпаўнаважанымі органамі ў цэлым прыняты неабходныя меры па рэалізацыі ў вобласці мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Разам з тым не забяспечана дасягненне шэрагу яе паказчыкаў. Не ўсімі ўстановамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі выконваліся кантрольныя лічбы прыёму, застаюцца нявырашанымі праблемы з абнаўленнем вучэбна-вытворчага абсталявання, падтрыманнем будынкаў і збудаванняў навучальных устаноў у належным тэхнічным стане.

Таксама былі выяўлены нерацыянальнае і незаконнае расходаванне бюджэтных сродкаў, парушэнні ва ўліку і выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці.

Выкананне выпрацаваных калегіяй прапаноў узята на кантроль.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *