На ўборцы траў першага ўкосу вызначыліся корманарыхтоўшчыкі ААТ “Бялынічы”

На ўрачыстасці ў гонар аграрыяў Магілёўшчыны ў рамках свята “Александрыя збірае сяброў”, якое 9-10 ліпеня прайшло ў шклоўскім аграгарадку Александрыя, былі абвешчаны і вынікі абласнога спаборніцтва на першым этапе корманарыхтоўчых работ бягучага года.

У працоўным саперніцтве сярод гаспадарак адным з чатырох лідараў Магілёўскай вобласці названа ААТ “Бялынічы”, калектыў якога ўзначальвае Раман КАЛЫВАНАЎ.

Лепшыя раёны, гаспадаркі і члены корманарыхтоўчых атрадаў Прыдняпроўскага краю былі ўзнагароджаны аблвыканкамам.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *