Паштальён і гаспадар

Памятаю першую сустрэчу з Анатолем Міхайлавічам. Перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі прывезла карэспандэнцыю і стосік газет для жыхароў вёсак Студзёнкі і Краснае. А ён — адказны паштальён і арганізаваны чалавек – выйшаў да паштовай машыны з акуратнай папачкай у руках: трэба ж усё трымаць у парадку.

Анатоль

Анатоль ВАРАБ’ЁЎ вось ужо 10 гадоў працуе паштальёнам. І як адзначаюць аднавяскоўцы, атрымліваецца ў яго дужа добра.

— З людзьмі ён у прыяцельскіх адносінах і справы вядзе акуратна, нічога не губляе, усё робіць своечасова. І калі толькі паспявае? Такую гаспадарку трымаць – ні на што часу не мець, — кажа мясцовая жыхарка Ларыса Уладзіміраўна, якая завітала ў госці да Анатоля падчас яго размовы з карэспандэнтам.

Па падворку паштальёна паважна пахаджваюць індыкі, качкі ды куры. Гадуе Анатоль парасё, даглядае гарод. І ніколі не падумаеш, што ўсё гэта ён робіць толькі ўласнымі сіламі.

— Чалавеку патрэбна чым-небудзь займацца, — сціпла адказвае гаспадар. – Мне падабаецца аддаваць фізічныя сілы свайму падворку, а душэўныя – нашым людзям. Працаваць паштальёнам для мяне азначае быць у курсе падзей, ведаць апошнія навіны і абмяркоўваць іх з аднавяскоўцамі.

У лістападзе гэты адказны працаўнік дасягне пенсійнага ўзросту, але яшчэ дакладна не ведае, ці пойдзе на заслужаны адпачынак. А пакуль што ён спраўна выконвае свае працоўныя абавязкі і паказвае сябе як выдатны гаспадар.

Анастасія МАКЕЕВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *