Актыўнасць набірае абароты

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына чакае з’яўлення сур’ёзных прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце пасля партыйнага вылучэння. Аб гэтым яна заявіла 17 ліпеня ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

Кіраўнік ЦВК нагадала, што 1 жніўня завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Лідзія Ярмошына лічыць, што ўжо на бягучым тыдні ў ЦВК стануць актыўна паступаць дакументы аб вылучэнні з дапамогай партыйных з’ездаў і працоўных калектываў. «Тады мы ўбачым самых сур’ёзных кандыдатаў, якія будуць прэтэндаваць на пасады ў парламенце», – сказала яна.

На цяперашнім этапе выбарчай кампаніі, акрамя вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, вылучаюцца прадстаўнікі ў склад участковых выбарчых камісій. Яны павінны быць створаны не пазней за 27 ліпеня.

ДАРЭЧЫ, паводле даных Цэнтрвыбаркама на 19 ліпеня, выбарчымі камісіямі акрэдытаваны 376 нацыянальных наглядальнікаў, у тым ліку 35 – ад грамадзян шляхам падачы заяў, 34 – ад палітычных партый і 305 – ад грамадскіх аб’яднанняў, двое накіраваны працоўнымі калектывамі.

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў таксама 44 міжнародныя наглядальнікі. Усе яны прадстаўляюць СНД. У тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД (МПА СНД) акрэдытаваны 8 наглядальнікаў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 11 верасня.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *