Прыцягнуць да адказнасці

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка ААТ “Магілёўаблаўтатранс”, падчас якой выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.

У 2014-2015 гг. і I квартале 2016 г. таварыствам дапушчаны парушэнні парадку выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, эксплуатацыі будынкаў, ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг), абыходжання з адходамі, а таксама вядзення бухгалтарскага ўліку, заключэння грамадзянска-прававых дагавораў з фізічнымі асобамі і складання статыстычнай справаздачнасці.

Па выніках праверкі Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *