Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі днямі адкрылі пасяджэнні бібліякафе “Летняе рандэву”

Цёплае летняе надвор’е – яшчэ адна нагода, каб разгарнуць цікавую кнігу або прачытаць свежы нумар любімай газеты.

Так, у прыватнасці, лічаць супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, якія днямі адкрылі пасяджэнні бібліякафе “Летняе рандэву”. Галоўны пачастунак, які бібліятэкары падрыхтавалі для сваіх гасцей, – новыя кнігі, газеты і часопісы. А першымі наведвальнікамі, якія сустрэліся за столікам, сталі пастаянныя чытачы бібліятэкі. Ганна ДУБАР (на здымку) сябруе з кнігамі ўсё жыццё, а храм кнігі наведвае больш за 50 гадоў. Яўген ГЕЦЬМАН у вольны час захапляецца чытаннем і далучае да кніг сваю маленькую дачку Насцюшу.

Біб

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *