Сын паўтарыў “подзвіг” бацькі

15 ліпеня супрацоўнікі РАСК узбудзілі крымінальную справу па артыкуле 186 КК Рэспублікі Беларусь “Пагроза на забойства”.

Гасцюючы ў суседкі, 30-гадовы жыхар вёскі Чырвоны Араты ўчыніў скандал са сваёй маці. Ён біў 60-гадовую жанчыну, пагражаў забойствам. Потым паваліў на падлогу і пачаў душыць. Супрацоўнікі міліцыі своечасова прыехалі на месца і затрымалі нецвярозага злачынцу.

Адметна тое, што яшчэ ў маі бягучага года праваахоўнікі ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 154 ч.1 КК РБ “Катаванне” ў дачыненні да бацькі маладога чалавека, які на працягу года перыядычна збіваў і катаваў сваю жонку.

Адказнасць за злачынства па артыкуле 186 КК РБ “Пагроза на забойства” прадугледжвае штраф, папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, а па частцы 1 артыкула 154 КК Беларусі “Катаванне” — арышт на тэрмін да трох месяцаў, абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на такі ж час.

Сяргей НІЗАЎЦОЎ,

часова выконваючы абавязкі начальніка ААПіП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *