На базе РАНС прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню пажарнай службы Рэспублікі Беларусь

пожарнПрафесія выратавальніка-пажарнага з’яўляецца адной з самых складаных і запатрабаваных. Гэтыя людзі заўсёды першыя там, дзе неабходна, дзе ўзнікла надзвычайная сітуацыя. Сёлета святкуецца 163-годдзе пажарнай службы Рэспублікі Беларусь.

На базе РАНС прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. На ўрачыстасць былі запрошаны цяперашнія работнікі-вогняборцы, а таксама ветэраны службы.

Канцэрт пачаўся з прывітальнага слова начальніка РАНС Віталя ВОРАНАВА, які адзначыў, што ў сучасным разуменні прафесія выратавальніка — гэта не толькі выезд на пажары, а таксама комплексная, напружаная праца.

 

— Выратавальнік-пажарны – гэта, па-сутнасці, лад жыцця. На сённяшні дзень нашы абавязкі намнога больш шырокія: пастаянныя выезды на розныя дарожна-транспартныя здарэнні, аварыі, барацьба з наступствамі разгулаў стыхій. У 2015 годзе мы дасягнулі найлепшых вынікаў па недапушчэнні пажараў і гібелі ад іх людзей за ўвесь час існавання нашага аддзела. Гэтыя поспехі звязаны, безумоўна, і з тым, што ўвесь час праводзім прафілактычную работу. І калі мы ўзялі такую планку — нам цяпер яе і ўтрымліваць.

Вынікі нашай працы шмат у чым залежаць ад сувязі з органамі ўлады і працоўнымі калектывамі. Да прыкладу, нам даваліся суткі на ліквідацыю наступстваў апошняга ўрагану. Мы справіліся дзесьці за восем гадзін. І ўсё гэта толькі дзякуючы зладжанай працы.

На падставе загада Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Віталь Воранаў уручыў ганаровыя граматы за значны ўклад у ліквідацыю і папярэджанне пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне сваіх абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці ў першым паўгоддзі бягучага года начальніку варты ПАВЧ №1 капітану Уладзіміру СОБАЛЮ і начальніку ПАВП №15 прапаршчыку Дзмітрыю ШАЎЧОНКУ, а таксама граматы інспектару інспекцыі нагляду і прафілактыкі капітану Ільі ЦІКУНОВУ і вадзіцелю ПАВЧ №1 старшаму сяржанту Віталю ГУЗАВУ. Грашовай прэміяй былі адзначаны камандзір аддзялення ПАВП №13 прапаршчык Аляксандр КАЗЛОЎ, камандзір аддзялення ПАВП №15 прапаршчык Кірыл КАСЦОЎ, дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення прапаршчык Дзмітрый МАКАРАНКА, вадзіцель ПАВП №15 старшына Аляксандр МІНКЕВІЧ, камандзір аддзялення ПАВЧ №1 старшына Яўген ШУТОЎ.

тикунов

Са словамі шчырай падзякі за службу і віншаваннямі да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ. Ён адзначыў, што праца выратавальніка-пажарнага з’яўляецца прадметам павагі і ўдзячнасці. І прыкладам гэтаму могуць служыць апошнія ўраганы, якія прайшлі ў раёне. Пацярпела больш за 70 населеных пунктаў. Але супрацоўнікі РАНС аказалі ўсю неабходную дапамогу насельніцтву.

Згодна рашэння райвыканкама, падзячнымі лістамі ўзнагароджаны вадзіцелі ПАВЧ №1 і ПАВП №11 прапаршчык Аляксандр ШЧУРАКОЎ і старшына Міхаіл РАДОЎСКІ.

Асобную падзяку раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі людзі, якія застаюцца адданымі свайму прафесійнаму абавязку на працягу многіх гадоў, а таксама маладое пакаленне выратавальнікаў: начальнік ПАВП №14 старшы прапаршчык Дзмітрый БАРАНАЎ, камандзір аддзялення ПАВП №13 прапаршчык Леанід МАРКЕЛАЎ, вадзіцель ПАВП №13 малодшы сяржант Юрый КАРНЕЕЎ, пажарны ПАВП №15 малодшы сяржант Юрый ЧЫЖЫКАЎ.

Напярэдадні прафесійнага свята ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС адбылася калегія з удзелам міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзіміра ВАШЧАНКІ. Былі падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе бягучага года. Не абыйшлося і без узнагарод. Вадзіцелю ПАВП №11старшыну Сяргею МАРДАЧОВУ за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў, узорнае выкананне сваіх абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці прысвоена чарговае спецыяльнае званне — прапаршчык унутранай службы. Вадзіцелю ПАВЧ №1прапаршчыку Уладзіміру ЗАРУБСКАМУ ўручаны нагрудны знак МНС “Выдатнік”.

Пераемнасць пакаленняў, перадача жыццёвага вопыту і прафесійнага майстэрства, павага і шанаванне традыцый — без гэтага немагчыма стабільнае функцыянаванне і плённае развіццё любой службы. Не стаў выключэннем з гэтых правілаў і РАНС, дзверы якога заўсёды адкрытыя для тых, хто прысвяціў дзясяткі гадоў свайго жыцця справе выратавання чалавечых жыццяў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый — ветэранаў. Старшыня раённага аддзела ветэранскай арганізацыі “Выратавальнік” Станіслаў БУРКО павіншаваў супрацоўнікоў пажарнай службы са святам і пажадаў прафесійна асвоіць новую тэхніку, удасканальваць свае навыкі і не баяцца вучыцца новаму:

— Я ганаруся тымі людзьмі, якія сёння тут прысутнічаюць. Не толькі падчас пажараў пазнаецца чалавек. Мы заўсёды разам сустракалі ўсе цяжкасці. Шмат сіл было ўкладзена супрацоўнікамі ва ўдасканаленне базы. Жадаю вам усім і далей з лёгкасцю пераадольваць усе перашкоды і дасягаць высокіх вынікаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.

все

Святочную атмасферу дапамагалі стварыць артысты раённага Цэнтра культуры, якія павіншавалі выратавальнікаў музыкальнымі кампазіцыямі. Творчымі талентамі ўразілі таксама і самі супрацоўнікі аддзела. Камандзір аддзялення ПАВЧ №1 старшына Яўген Шутоў і прапаршчык Юрый ДОЛГІ праспявалі несур’ёзныя прыпеўкі пра сур’ёзную працу пажарных.

припевки кристина

Аксана ПЛЕСКАНЁВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *