Павіншавалі з наваселлем

У мінулую пятніцу працоўны калектыў ДЭУ № 74 РУП “Магілёўаўтадар” з наваселлем павіншавалі старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, генеральны дырэктар РУП “Магілёўаўтадар” Анатоль ЛАПАЦІН, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір РАМАНЕНКА.

дэу1

Здачай у эксплуатацыю адміністрацыйнага будынка завяршылася паэтапная рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчай базы ДЭУ № 74 РУП “Магілёўаўтадар”. З гэтай нагоды напрыканцы пятнічнага рабочага дня адбылася ўрачыстая цырымонія здачы ў эксплуатацыю толькі што пабудаванага калектывам ПМК № 241 адміністрацыйнага будынка дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення, на якой прысутнічалі і кіраўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў РУП “Магілёўаўтадар”.

Генеральны дырэктар РУП “Магілёўаўтадар” Анатоль Лапацін у сваім звароце да прысутных расказаў, што рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчай базы ДЭУ № 74, якое функцыянавала на трох пляцоўках, пачаліся ў 2002 годзе. Ён сардэчна падзякаваў Уладзіміру Раманенку, а таксама і ўсяму працоўнаму калектыву ПМК № 241 за творчую рэалізацыю будаўнічага праекта, высокаякаснае выкананне работ, шматгадовае плённае партнёрскае супрацоўніцтва. Анатоль Іванавіч уручыў ганаровыя граматы кіраўніцтва РУП “Магілёўаўтадар” дырэктару ДЭУ № 74 Андрэю КОЛАСАВУ, дырэктару ПМК № 241 Уладзіміру Раманенку, шэрагу работнікам дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення і спецыялістам-будаўнікам ПМК № 241, якія асабліва вызначыліся на правядзенні рэканструкцыі і мадэрнізацыі вытворчай базы ДЭУ № 74.

Затым па ўсталяванай у такіх выпадках традыцыі Уладзімір Раманенка з сардэчным пажаданнем “У добры шлях” уручыў Андрэю Коласаву сімвалічны ключ ад адміністрацыйнага будынка. Напрыканцы ўрачыстай імпрэзы Мікалай Кадаценка, Анатоль Лапацін, Уладзімір Раманенка і Андрэй Коласаў пад бурныя авацыі прысутных перарэзалі чырвоную стужку і тым самым далі знак, што адміністрацыйны корпус здадзены ў эксплуатацыю і пачынае сваё самастойнае жыццё.

Пасля для гасцей і прысутных была праведзена невялічкая экскурсія па новай вытворчай базе ДЭУ № 74, калектыў якога сёння абслугоўвае каля 300 кіламетраў дарог і мае ў сваім распараджэнні 97 адзінак самай сучаснай дарожнай тэхнікі.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *