31 ліпеня адзначаецца Дзень работнікаў гандлю

Значная частка з іх будзе прымаць віншаванні прама на сваім працоўным месцы.

маг1

Прадавец шостага разраду Алеся СТАРАВОЙТАВА працуе ў вішоўскім магазіне “Прадукты” ўжо тры гады, а агульны стаж у райспажыўтаварыстве – пятнаццаць. І за гэты час яна неаднаразова адзначалася ганаровымі граматамі і прэміямі райста.

— Люблю сваю справу і ніколькі не шкадую, што звязала жыццё з гандлем, — прызнаецца Алеся Міхайлаўна. – Калектыў у нашым магазіне малады, руплівы. Імкнёмся якасна абслугоўваць кліентаў і дасягаць станоўчых вынікаў.

Асартымент гандлёвай кропкі ў Вішове шырокі, можна лёгка знайсці ўсё неабходнае.

— Аналізуем попыт і фарміруем спіс тавараў, якія найбольш запатрабаваныя насельніцтвам аграгарадка і навакольных вёсак, — гаворыць прадавец. – Свежы хлеб, малако, каўбасы… Заказваем столькі, каб хапіла ўсім.

Рознічны таваразварот за шэсць месяцаў бягучага года магазіна “Прадукты” ў Вішове склаў 481 000 бел. руб. (да дэнамінацыі — 4 млрд 810 млн бел. руб.). Сярэднямесячная рэалізацыя на аднаго пакупніка – 57,8 бел. руб. (578 400 бел. руб.).

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *