Школьныя базары чакаюць наведвальнікаў

Ліпень – верхавіна лета. У гэты самы час не лішнім будзе паклапаціцца не толькі пра паўнавартасны адпачынак дзяцей, але і пра будучы навучальны год.

На днях у райцэнтры адкрыўся спецыялізаваны павільён райста “Прывітанне, школа”, дзе пакупнікам прапанаваны шырокі выбар тавараў для дзяцей і падлеткаў.

Базар

– Пакуль пакупніцкага ажыятажу не назіраецца, – гаворыць прадавец павільёна Анастасія АМЯЛЬКОВА. – Але гэта з’ява часовая. Звычайна, самы “гарачы” месяц для школьнікаў і бацькоў – жнівень.

Амаль усе прадстаўленыя ў павільёне тавары для школьнікаў айчыннай вытворчасці. Выключэнне складаюць ранцы, пеналы і некаторыя канцылярскія дробязі.

Як адзначае прадавец, многія тавары засталіся з мінулага года і яшчэ ёсць магчымасць купіць іх па старым кошце.

Сабраць дзіця ў першы клас не танна. Камплект адзення для хлопчыка будзе каштаваць ад 55 рублёў, для дзяўчынкі – ад 52-х. Туфлі на хлопчыка каштуюць ад 55 рублёў, для дзяўчынак крыху танней – 43 руб. 10 кап. Кеды або спартыўныя тапкі – 15 руб. 20 кап. і вышэй, за спартыўны касцюм трэба будзе выкласці ад 22 руб. 70 кап. Можна купіць спартыўныя штаны і батнік па-асобку. Так нават выгадней. Кожная рэч каштуе ад 9 рублёў. Цэны на ранцы не надта “кусаюцца”. У залежнасці ад якасці і вытворцы лінейка коштаў вагаецца ад 22-х рублёў да 60.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *