Прайшоў абласны чэмпіянат “Лесаруб – 2016”

На базе Глушанскага доследна-вытворчага лясніцтва Бабруйскага лясгаса прайшоў абласны чэмпіянат “Лесаруб – 2016”.

У спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 90 спецыялістаў з 13 лясгасаў Магілёўшчыны, а таксама зборныя каманды Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, канцэрна “Беллесапаперпрам”, якія дэманстравалі сваё майстэрства на валцы дрэў, мантажы ланцуга бензапілы, абрэзцы сукоў, выконвалі іншыя няпростыя заданні.

Работнікі Быхаўскага лясгаса здолелі апярэдзіць усіх сапернікаў і сталі пераможцамі ў агульнакамандным заліку абласнога чэмпіяната “Лесаруб – 2016”.

Не падкачала і дружная каманда нашага лясгаса, якая заняла другое месца. Трэцяе дасталося лесарубам Клічаўскага лясгаса.

У асабістым першынстве найлепшыя вынікі прадэманстравалі вальшчыкі лесу Дзмітрый КАРАТКЕВІЧ з Асіповіцкага лясгаса (першае месца). Другое месца заваяваў бялынічанін Андрэй БАРОДЗІЧ, трэцяе – Віктар ЗАРЭМБА з каманды Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.

Пераможцы абласнога чэмпіяната “Лесаруб – 2016” будуць абараняць гонар Магілёўшчыны на рэспубліканскіх спаборніцтвах, правядзенне якіх запланавана ў Брэсце 18 – 20 жніўня.

Міхась ЗАВЕЙНЫ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *