Пачасціліся выпадкі гібелі маленькіх дзяцей ад выпадзення з вокнаў

Сёлета пачасціліся выпадкі гібелі маленькіх дзяцей ад выпадзення з вокнаў шматкватэрных дамоў.

Адзін з такіх трагічных выпадкаў адбыўся ў сакавіку ў Магілёве, калі з адчыненага вакна кватэры, размешчанай на 5-м паверсе, выпаў двухгадовы хлопчык. Дзіця загінула. Аналагічнае здарэнне адбылося ў маі ў Брэсце. Трохгадовы малы ўпаў з акна кватэры на 8 паверсе. Нягледзячы на тое, што медыкі падаспелі хутка і аказалі дзіцяці першую дапамогу, хлопчык ад атрыманых траўм памёр. Выпадкі вывальвання дзяцей з вокнаў адбыліся ў Гродне, Мінску і Лоеве. Усе гэтыя трагедыі здарыліся ў той ці іншай меры па віне дарослых, з-за іх недагляду або залішняй бесклапотнасці.

Супрацоўнікі Следчага камітэта рэкамендуюць бацькам прыняць усе неабходныя меры па абсталяванні вакон запорнымі прыстасаваннямі, блакіратарамі, якія не дазволяць дзецям самавольна адчыніць акно.

Дзмітрый НАЛІВАЙКА,

начальнік аддзела СК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *