Вярнуліся з узнагародамі

Трое прадстаўнікоў Бялыніччыны прымалі ўдзел у вучэбных зборах па абслугоўванні ваеннай тэхнікі і іншых матэрыяльных сродкаў, якія праводзіліся ў Барысаве на базе 72 аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і іншых спецыялістаў.

Ваенком

Яны займаліся падрыхтоўкай і тэхнічным абслугоўваннем ваенных машын, ставілі спецтэхніку на захаванне. Утраіх прывялі ў належную гатоўнасць 11 ваенных машын.

Камандаванне в/ч 20193 адзначыла Аляксея ЛАРКІНА граматай, а Дзмітрыя МАРГУНОВА і Леаніда ЯЎСЕЕНКУ падзячнымі лістамі. Раённы ваенны камісар Алег ДЗЯМЕШЧАНКА таксама павіншаваў хлопцаў з заслужанымі ўзнагародамі і пажадаў ім поспехаў не толькі ў вайсковай справе, але і ў мірнай стваральнай працы.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *