Усё ніяк не нап’юцца!

На мінулым тыдні прага жыхароў раёна да алкагольных напояў не зменшылася. Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 25 па 31 ліпеня на грамадзян быў складзены 21 адміністрацыйны пратакол, у тым ліку 12 – за знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах, 6 – за прычыненне пабояў. Таксама за гэты час супрацоўнікі РАСК узбудзілі 7 крымінальных спраў, а работнікі АДАІ выявілі 108 парушэнняў правіл дарожнага руху.

Аб’яднаныя адной “справай”. 40 літраў самагоннай брагі вырабіў і захоўваў пенсіянер з вёскі Падзевічы. Столькі ж знайшлі ў прадпрымальных жыхароў Голубаўкі. А ў мужчыны з Малога Кудзіна – самагонны апарат.

Хацеў пакатацца. 25 ліпеня ў аператыўную дзяжурную службу РАУС ад бялынічаніна паступіла заява, што яго веласіпед нехта скраў. Праваахоўнікі аператыўна выявілі злодзея.

Меламан. А сёмай гадзіне раніцы ў пятніцу на 102 патэлефанаваў жыхар райцэнтра і паведаміў, што невядомы прысвоіў касетную магнітолу з яго аўтамабіля. Праводзіцца праверка.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *