Гарэла гаспадарчая пабудова

4 верасня без чвэрці на першую гадзіну ночы ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў гаспадарчай пабудове аднаго з домаўладанняў, што ў в. Ізобішча.

Як паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, падчас прыбыцця на месца здарэння пажарных гаспадарчая пабудова гарэла адкрытым полымем. Крыху больш як праз 10 хвілін пажар быў лакалізаваны, яшчэ праз паўгадзіны поўнасцю ліквідаваны. У выніку яго знішчаны дах пабудовы, пашкоджана маёмасць, што знаходзілася ўнутры яе.

Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі ацяпляльнай печы.

Вольга НАБОКАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *