Спецыялісты высокага класса

Пяць гадоў таму, 12 верасня 2011 года, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 409 “Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь”.

Неўзабаве пачало функцыянаваць новае праваахоўнае ведамства, якое было створана шляхам зліцця следчых падраздзяленняў МУС, КДК і пракуратуры.

Калі ацэньваць у цэлым, то станаўленне Следчага камітэта як новага дзяржаўнага органа адбылося. За час яго існавання праведзена значная і карпатлівая праца дзеля паляпшэння якасці папярэдняга следства ў нашай краіне. Следчыя падраздзяленні шырока выкарыстоўваюць у сваёй практыцы вызваленне ад крымінальнай адказнасці і прыцягненне да адміністрацыйнай тых грамадзян, якія зрабілі злачынствы, што не ўяўляюць сабой вялікай грамадскай небяспекі і менш цяжкія, а таксама ў сувязі са стратай дзеяння грамадскай небяспекі, дзейсным раскайваннем ці прымірэннем з пацярпелым.

Што ж да задач, якія пастаўлены перад супрацоўнікамі Следчага камітэта, то галоўнай застаецца неабходнасць паляпшаць якасць, аператыўнасць і эфектыўнасць папярэдняга следства. Таму асаблівая ўвага надаецца менавіта якасці і своечасовасці правядзення неадкладных следчых дзеянняў. Як вядома, вынікі працы заўсёды і ўсюды залежаць ад прафесіяналізму супрацоўнікаў.

Варта адзначыць, што сучасныя следчыя з’яўляюцца спецыялістамі высокага класа, спалучаюць у сабе якасці юрыста і псіхолага, педагога і эканаміста, валодаюць глыбокімі ведамі ў розных галінах дзейнасці чалавека, служаць узорам забеспячэння прынцыпаў законнасці і непазбежнасці пакарання. Яны праяўляюць свае веды і ўменні не толькі ў галіне права, але і ў крыміналістыцы, і медыцыне, маюць выдатную фізічную падрыхтоўку, бо толькі вынослівы супрацоўнік здольны з гонарам вытрымаць усе тыя маральна-псіхалагічныя нагрузкі, з якімі сёння сутыкаюцца следчыя.

Адной з галоўных якасцяў следчага з’яўляецца яго спакойнасць, непадуладнасць эмоцыям, паколькі ён абавязаны ўзважана адносіцца да ўсіх пазіцый і вырашаць складаныя супярэчнасці, не схіляючыся ні да аднаго з бакоў. Эмоцыі не дазваляюць засяродзіцца на справе. Таму, як бы ні віравалі пачуцці, следчаму іх абавязкова трэба закілзваць.

Так, збоку гэта можа ўявіцца нейкай чэрствасцю, але ў сапраўднасці такое патрабаванне прафесіі – як пракурора, суддзі, гэтак і следчага. Насамрэч, можна прызвычаіцца да халоднакроўнай ацэнкі сітуацыі, але прывыкнуць да гора чалавека, выпрацаваць сапраўднае раўнадушша да трагедыі немагчыма.

Калектыў Бялыніцкага раённага аддзела Следчага камітэта стабільны, дружны, складаецца з прафесіяналаў, якія ведаюць і любяць сваю справу, і на дастаткова высокім прафесійным узроўні выконваюць свае абавязкі па папярэднім расследванні крымінальных спраў любой складанасці. Яны штодзённа, кожную гадзіну супрацьстаяць злачынцам і злачынству.

rask

Штатная колькасць РАСК невялікая. Пад маім кіраўніцтвам працуюць: намеснік начальніка аддзела-начальнік следчага аддзялення Вадзім МАЗАКОЎ, старшыя следчыя Сяргей ЗАЙЦАЎ, Юрый ЯЦКОЎ, Таццяна КОЗЫРАВА, Мікалай ХРАМЯНКОЎ, Андрэй ПАЎЛАЎ, следчыя Ігар БЕЛЬСКІ, Людміла РАБЧАНКА, Алена МЕДЗВЯДЗЁВА, спецыяліст па дакументацыйным забеспячэнні і справаводстве Вольга ЛАХТАНАВА, загадчык гаспадаркі Аляксандр ЖУРЫКАЎ.

Усе яны за высокія паказчыкі службовай дзейнасці, добрасумленныя адносіны да працы і даручанай справы неаднаразова заахвочваліся матэрыяльна, узнагароджваліся граматамі кіраўніцтва ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Толькі з пачатку бягучага года ў вытворчасці следчых РАСК знаходзілася 181 крымінальная справа. У пракуратуру для далейшага накіравання ў суд перададзены 83 з іх, у тым ліку 45 у парадку паскоранай вытворчасці.

Вяртанне прычыненага ўрону па скончаных крымінальных справах (без уліку арыштаванай маёмасці) склала 168 666 дэнамінаваных рублёў, ці 95 працэнтаў.

Падчас расследвання крымінальных спраў следчыя выяўляюць прычыны і ўмовы, што садзейнічалі злачынствам. Сёлета па крымінальных справах, якія знаходзіліся ў вытворчасці, у арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы следчыя РАСК унеслі 94 прадстаўленні аб ухіленні такіх прычын і ўмоў. Па выніку разгляду прадстаўленняў да матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 65 пасадавых і іншых асоб. За пакіданне без разгляду прадстаўленняў ці непрыняцце мер па ўхіленні ўказаных у іх парушэнняў, а таксама за несвоечасовыя паведамленні на іх адміністрацыйнае пакаранне панесла адна пасадавая асоба.

Карыстаючыся выпадкам, выказваю сардэчную падзяку ўсім супрацоўнікам РАСК за іхнюю самаадданую працу. Упэўнены ў тым, што кампетэнтнасць следчых, вернасць прысязе і грамадзянскаму доўгу дазволіць і надалей з гонарам выконваць усе тыя задачы па абароне інтарэсаў беларускай дзяржавы і яе грамадзян. Жадаю калегам быць справядлівымі і непрадузятымі, прымаючы рашэнні, ад якіх залежаць лёсы людзей; далейшай плённай працы, поспехаў у нялёгкай прафесійнай дзейнасці.

Дзмітрый НАЛІВАЙКА,

начальнік РАСК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *