Амаль паўгода пратэрміноўкі

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пастаянна вывучае стан гандлёвага абслугоўвання насельніцтва.

Як паказваюць яго вынікі, у гандлёвай сетцы рэгіёну разам з пазітыўнымі зменамі працягваюць дапускацца грубыя парушэнні, здольныя нанесці шкоду здароўю спажыўцоў.

Да прыкладу, у бягучым годзе супрацоўнікі Бабруйскага міжраённага камітэта дзяржкантролю ў гандлёвых аб’ектах двух прыватных прадпрыемстваў г. Бабруйск спынілі рэалізацыю, адпаведна, 17 і 16 найменняў прадуктаў харчавання з сышоўшымі тэрмінамі прыгоднасці да 122 і 282 сутак.

Выяўляюцца кантралёрамі і іншыя парушэнні гандлёвага заканадаўства: непрадстаўленне поўнай і дакладнай інфармацыі аб таварах, незахаванне правілаў таварнага суседства і тэмпературнага рэжыму і інш.

Толькі па матэрыялах Бабруйскага міжрайкамітэта ў гэтым годзе пакараны рублём 11 суб’ектаў гаспадарання і 55 работнікаў на агульную суму больш за 140 млн недэнамінаваных рублёў.

Кантроль за сітуацыяй на спажывецкім рынку працягваецца.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *