Кірмашы, прымеркаваныя да Дня пажылых людзей, пройдуць у Бялынічах

Кірмашы, прымеркаваныя да Дня пажылых людзей, пройдуць у Бялынічах на гарадскім рынку райспажыўтаварыства 1 кастрычніка (субота) і 30 верасня (пятніца) у аграгарадку Вялікая Машчаніца.

Прадукцыю ўласнай вытворчасці прапануюць пакупнікам сельгаспрадпрыемствы, арганізацыі, райста (зерне, садавіна і гародніна, ялавічына, свініна, харчовыя вырабы, іншыя тавары), індывідуальныя прадпрымальнікі.

БУКП “Жылкамгас” і раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аказваюць пакупнікам платныя паслугі па дастаўцы да дому набытай на кірмашы прадукцыі.

Правядзенне наступных кірмашоў запланавана ў Бялынічах у суботу, 8 кастрычніка, і ў пятніцу, 7 кастрычніка, у аграгарадках Ланькаў і Іскра.

Ул. інф.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *