“Моладзь за бяспеку”

Пад такой назвай у рэспубліцы праходзіць акцыя, прымеркаваная да дня стварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, якая сёлета адзначае 15-гадовы юбілей.

Выратавальнікі і актывісты БМГАВП наведалі мнагадзетныя сем’і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокапражываючых пенсіянераў і інвалідаў на першым этапе акцыі, які праходзіў па 30 верасня. Яны дапамаглі ўстанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, нарыхтаваць дровы на зіму і прыбраць тэрыторыю вакол дамоў.

Падчас другога этапа, з 3 па 7 кастрычніка, у школах, сацыяльных прытулках і дамах-інтэрнатах будуць праводзіцца розныя навучальныя віктарыны, з дапамогай якіх рабяты даведаюцца шмат карыснага пра бяспеку жыццядзейнасці, а таксама пра тое, чым займаюцца юныя выратавальнікі.

Трэці этап будзе праходзіць з 10 па 15 кастрычніка ў цэнтрах дзіцячай творчасці, кінатэатрах, парках і г.д. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у конкурсах, забаўляльных праграмах, а таксама паглядзець святочныя канцэрты.

Эдуард АТРАШКОЎ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *