Не губіце сваё жыццё!

Напрыканцы верасня ў раёне стартавалі дзве маштабныя прафілактычныя акцыі – “Мы супраць алкаголю” і “Бялынічы супраць наркотыкаў”.

Днямі ў глядзельнай зале кінатэатра “Зорка” прадстаўнікі КСН, РАУС і ЦРБ сустрэліся са школьнікамі, каб пагутарыць з імі пра шкоду алкаголю і наркотыкаў.

nark1

— Спіртныя напоі і наркатычныя сродкі здольныя за кароткі час сфарміраваць жорсткую залежнасць, — пачала сваё выступленне псіхіятр-нарколаг ЦРБ Анастасія НЕПАЧЫЛОВІЧ. — Паспрабаваўшы атруту з-за цікавасці ўсяго адзін раз, можна змяніць сваё жыццё назаўсёды.

Адказнасць за ўжыванне, збыт і захоўванне наркотыкаў стала больш жорсткай. Аб гэтым вучням нагадаў старшы ўпаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Арцём БАДУЛІН.

— Узрост надыходу крымінальнай адказнасці за дзеянні, звязаныя са збытам наркатычных рэчываў, паменшаны з 16 да 14 гадоў, — падкрэсліў праваахоўнік.

Да размовы далучыўся і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Сяргей КРАСОЎСКІ, які распавёў пра стан узроўню злачыннасці і правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі. Па яго словах, супрацоўнікі райаддзела міліцыі ў рамках акцый “Мы супраць алкаголю” і “Бялынічы супраць наркотыкаў” праводзяць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, падчас якіх дэманструюцца павучальныя фільмы.

— Лекторый, флэшмоб, анкетаванне, спартакіяды — гэта толькі малая частка ад запланаванага, — адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Лідзія ЦАПІКАВА. — Вельмі важна данесці да дзяцей, што ўжыванне спіртнога і наркотыкаў руйнуе фізічнае і псіхічнае здароўе, ламае жыццё, падштурхоўвае да злачынстваў.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *