Генеральны дырэктар Траццякоўскай галерэі завітала ў раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі

На шляху ў Магілёў, дзе на працягу двух дзён праходзілі мерапрыемствы ў рамках галоўнай падзеі Года культуры – ІІІ Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”, у раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі завітала генеральны дырэктар Траццякоўскай галерэі Зельфіра ТРЭГУЛАВА.

zhur

Разам з дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімірам ПРАКАПЦОВЫМ і начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэем КУНЦЭВІЧАМ яны наведалі выставы карцін нашых славутых землякоў: Вітольда БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ, Івана АЛЬШЭЎСКАГА, Ларысы ЖУРАВОВІЧ.

Знаёмячыся з экспазіцыямі, Зельфіра Ісмаілаўна адзначыла іх высокі мастацкі ўзровень, выказала ўдзячнасць супрацоўнікам музея за справу, якую яны робяць, і, гэта адчуваецца, з душой і любоўю.

Не менш прыемныя ўражанні пакінулі сардэчная гасціннасць і ветлівасць, з якой яе сустрэлі на Бялыніцкай зямлі.

На памяць кіраўнікам маскоўскай і мінскай мастацкіх устаноў былі падораны іконы Маці Божай Бялыніцкай.

Уладзімір Пракапцоў, у сваю чаргу, уручыў выконваючай абавязкі дырэктара музея Алене САМУСЕВАЙ кнігі “Вітольд Бялыніцкі-Біруля”, аўтарам ідэі і каардынатарам праекта стварэння якой ён сам і з’яўляецца, а таксама “100 шэдэўраў”, дзе апісваюцца самыя значныя экспанаты калекцый Нацыянальнага музея Беларусі.

Тэкст і фота Вольгі НАБОКАВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *