У мінулую пятніцу на базе ФАКу “Друць” у рамках раённай спартакіяды школьнікаў адбыліся спаборніцтвы па валейболе і міні-футболе

Паспрабаваць свае сілы і пазмагацца за “золата” ў Бялынічы прыехалі дзеці амаль з усіх навучальных устаноў. Так, лепшымі сярод юнакоў-валейбалістаў сталі вучні Цяхцінскага ВПК ДССШ, другога месца ўдастоіліся спартсмены з СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага, а замкнула тройку каманда СШ №2.

v33

У аналагічных спаборніцтвах па валейболе сярод дзяўчат перамогу святкавала таксама дружына з Цяхціна, на другім месцы — прадстаўніцы СШ №1, а трэцімі сталі вішоўскія школьніцы.

На турнір па міні-футболе сярод юнакоў 2003-2004 гадоў нараджэння былі заяўлены сем каманд. Перамогу здабылі прадстаўнікі Машчаніцкай СШ, другое месца за спартсменамі з Іскраўскай базавай школы, а на трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзняліся футбалісты з Галоўчына.

f55

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *