Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, прайшло ў суботу ў канцэртнай зале РЦК

Павіншаваць педагогаў з іх прафесійным святам завіталі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына ФУРСАВА і Таццяна МЯКШЫНА. Кожны з іх у сваім звароце да віноўнікаў свята адзначаў важнасць прафесіі педагога і высокую яго ролю ў станаўленні грамадзяніна, а значыць, і адказнасць за будучае як нашага раёна, так і краіны ў цэлым.

За асаблівы ўклад у развіццё МЦ “Ветразь” нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджана дырэктар установы Святлана ЗАЙКОЎСКАЯ. Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама адзначаны намеснік дырэктара МЦ “Ветразь” Вольга АЎСЯННІКАВА, выхавацель ясляў-сада №3 Святлана БАБКОВА, настаўнік пачатковых класаў СШ №2 Ірына ЯРМОЛЕНКА. Ганаровыя граматы прэзідыума абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі арымалі загадчыкі ясляў-сада №18 аг. В. Машчаніца і №2 райцэнтра, адпаведна, Святлана БАЛАХОНЦАВА і Ала ВЯРШЫЛА, а таксама настаўнік пачатковых класаў СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага Ірына КУРАПАТА.

За актыўную прафсаюзную работу ў арганізацыі па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюзаў кіраўніцтвам райаб’яднання прафсаюзаў адзначаны настаўнік матэматыкі і інфарматыкі СШ №1 Алена ЗМІЁВА і настаўнік гісторыі Эсьмонскага ВПК ДССШ Таццяна ШАСТАК.

myakshina fursova

Акрамя таго, за актыўны ўдзел у грамадска-палітычнай дзейнасці раёна каштоўныя падарункі РА РГА “Белая Русь” уручаны галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі Алене ЯРМОЛЕНКА, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Іскраўскай БШ Алене КЛЕШЧАНОК, настаўніцы пачатковых класаў Цяхцінскага ВПК ДССШ Ірыне ТРАЦЦЯКОВАЙ.

vpk

І гэта далёка не поўны пералік тых, хто за сваю добрасумленную працу атрымаў на свяце пачэсныя ўзнагароды.

Уздымалі настрой педагогам раёна сваімі песнямі, танцамі і забаўляльнымі пастаноўкамі лепшыя артысты і калектывы РЦК і МЦ “Ветразь”.

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *