Пацярпелі трое

Канец першага месяца восені быў азмрочаны двума ДТЗ, у якіх пацярпелі тры чалавекі. У тым ліку і дзіця.

24 верасня на скрыжаванні недалёка ад райцэнтра сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і скутар. У выніку ДТЗ 63-гадовы кіроўца і 65-гадовая пасажырка двухколага транспарта былі шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне ЦРБ. 18-гадовы аўтамабіліст не пацярпеў.

Праз чатыры дні а восьмай гадзіне раніцы чацвёракласнік трапіў пад колы машыны. 9-гадовы хлопчык раптоўна выбег на праезную частку дарогі Талачын-Круглае-Вішоў, і вадзіцель не паспеў своечасова адрэагаваць. Непаўналетні быў накіраваны ў хірургічнае аддзяленне ЦРБ.

Праверку па дадзеных здарэннях праводзяць супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі.

ДАРЭЧЫ

Па інфармацыі в.а. начальніка АДАІ РАУС Сяргея ЖАРНОЎСКАГА, з пачатку года ў раёне адбыліся 3 ДТЗ, у выніку якіх пацярпелі 5 чалавек. Трое з іх — дзеці.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *