Чарговы кірмаш, “Пакровы”, пройдзе ў пятніцу, 14 кастрычніка, у аграгарадку Цяхцін і ў суботу, 15 кастрычніка, на гарадскім рынку райспажыўтаварыства

Прадукцыю ўласнай вытворчасці прапануюць пакупнікам сельгаспрадпрыемствы, арганізацыі, райста (зерне, садавіна і гародніна, ялавічына, харчовыя вырабы, іншыя тавары), індывідуальныя прадпрымальнікі.

БУКП “Жылкамгас” і раённаму Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва даручана выдзеліць аўтатранспарт для аказання платнай паслугі па дастаўцы да дому набытай на кірмашы прадукцыі.

Наступныя кірмашы пройдуць:

— “Восеньскі”: 21.10 – у Эсьмонах і Алешкавічах, 22.10 – у Бялынічах;

— “Дары палёў”: 28.10 – у Заполлі, 29.10 – у Бялынічах;

— “Лістапад”: 4.11 – у Мокравічах, 5.11 – у Бялынічах;

— “Ураджайны”: 11.11 – у Лебядзянцы, 12.11 – у Бялынічах;

— “Мясны”: 18.11 – у аг. Іскра і Ланькаў, 19.11 – у Бялынічах;

— “Нарыхтоўчы”: 26 лістапада – у Бялынічах.

Ул. інф.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *