Зрабілі!

372 кг шкла, амаль 88 кг пластыка, 10 кг макулатуры і 30 кг адходаў электраабсталявання – столькі назбіралі бялынічане і жыхары раёна падчас акцыі па ўборцы несанкцыянаваных звалак.

Днямі ў рамках штогадовай міжнароднай акцыі “Зробім!” адбылася ачыстка ад смецця ў тым ліку бярозавага гаю пад райцэнтрам. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі вучні СШ №2, навучэнцы ПЛ №17, работнікі лясгаса і сельвыканкамаў.

ub1

— На наша запрашэнне адгукнуліся неабыякавыя да навакольнага свету людзі, якія не пабаяліся ў такое няўстойлівае надвор’е папрацаваць на свежым паветры, — падкрэсліў начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый СІМАНАЎ. — Агульнымі сіламі мы ліквідавалі 34 несанкцыянаваныя звалкі, вывезлі каля 30 тон смецця. За час правядзення акцыі 185 чалавек дапамаглі зрабіць наш край чысцей.

Супрацоўнікі аховы прыроды ўпэўнены, што дзякуючы такім мерапрыемствам павышаецца экалагічная культура беларусаў.

— Па маіх назіраннях, смецця становіцца менш, — адзначыла ўдзельніца акцыі, начальнік планава-эканамічнага аддзела лясгаса Наталля КОЗЫРАВА. — У лесе звалкі з’яўляюцца не самі па сабе — іх пакідаюць людзі. Таму трэба з маленства тлумачыць, што непрыбраныя бутэлькі, бумажкі і іншыя адходы жыццядзейнасці чалавека атручваюць прыроду.

ub2

Дарэчы, сваю ўборку зладзілі і жыхары дома № 10 па вуліцы Калініна. Яны навялі парадак не толькі ў падвалах, але і вакол будынка, аднаўленне фасаду якога было нядаўна завершана.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *