Аднавім лясы разам!

Добраахвотная акцыя пад такой назвай па добраўпарадкаванні і ачыстцы ляснога фонду, узнаўленні лясоў, якія пацярпелі ў выніку ўраганных вятроў і стыхійных бедстваў, праходзіць ва ўсіх лесагаспадарчых установах рэспублікі па 31 кастрычніка.

Па традыцыі, прыняць удзел у ёй запрашаюцца ўсе жадаючыя. Як паведаміла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Юлія КУДРАВЕЦ, у раёне падрыхтаваны спецыяльныя аб’екты, на тэрыторыі якіх добраахвотнікі змогуць унесці свой уклад у добрую справу на карысць галоўнага багацця нашага рэгіёну і краіны ў цэлым.

Для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка акцыі трэба звярнуцца ў лясны аддзел лясгаса па тэл. 51-394, альбо ў любое лясніцтва.

Вольга НАБОКАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *