У рамках месячніка чысціні педагогі і вучні 5-10 класаў Галоўчынскай СШ кожны дзень прыбіраюць апалую лістоту і смецце
У рамках месячніка чысціні, які праходзіць на Бялыніччыне па 2 лістапада, педагогі і вучні 5-10 класаў Галоўчынскай СШ кожны дзень прыбіраюць апалую лістоту і смецце.
— Днямі мы праводзілі спецыяльную акцыю “Жоўты ліст”, — распавядае дырэктар установы адукацыі Ірына ГЛУШАК. — Вучні і педагогі школы навялі парадак не толькі каля школы, але і ў скверы ў цэнтры аграгарадка, і на прылеглых вуліцах. Усе папрацавалі старанна, проста малайцы.
Гэта акцыя не першая. Акрамя таго, школьнікі даглядаюць воінскія пахаванні ў вёсках Васількі і Сурды, магілу Героя Сацыялістычнай працы Веры БУЯКОВАЙ у Забалоцці, падтрымліваюць узорную чысціню каля помніка загінулым землякам у Галоўчыне.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота з архіва Галоўчынскай СШ.