Гандлявалі “пратэрміноўкай” у бальніцах

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з органамі санітарнага нагляду праверыў УКВП “Дыета”, якому даверана забеспячэнне харчаваннем хворых і гандлёвае абслугоўванне грамадзян у лячэбных установах Магілёва.

У буфеце Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы выяўлена рэалізацыя 4 найменняў тавараў (згушчанае малако, малочны шакалад, сыравэнджаная каўбаса і тварожная паста) з сышоўшымі да 27 сутак тэрмінамі прыдатнасці. У гэтай жа бальніцы ўстаноўлены парушэнні персаналам прадпрыемства рэцэптур пры падрыхтоўцы кулінарных вырабаў.

У Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі для гатавання шніцаляў кулінары прадпрыемства выкарыстоўвалі кураціну з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці. Гэтыя вырабы рэалізоўваліся ў двух буфетах бальніцы.

У правераных аб’ектах прадпрыемства, размешчаных ва ўстановах аховы здароўя, таксама ўстаноўлены парушэнні санітарных норм і правілаў, такія як несвоечасовая ўборка памяшканняў, незахаванне парадку выкарыстання кухоннага інвентару і інш. Рэалізацыя пратэрмінаваных кулінарных вырабаў і парушэнні патрабаванняў рэцэптур таксама выяўлены ў кафэ “Okei”, размешчаным у будынку магілёўскага медвучылішча.

Па выніках праверкі для прыняцця мер рэагавання былі праінфармаваны мясцовыя органы ўлады. За дапушчаныя парушэнні вінаватыя прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні прадпрыемства і яго работнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *