22 кастрычніка на Бялыніччыне прайшоў раённы суботнік

Навесці парадак у райцэнтры і іншых населеных пунктах выйшлі работнікі розных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Так, значныя работы па высечцы хмызняку былі праведзены сіламі працаўнікоў ДРБУ №170 і ДЭУ №74 у канцы вуліцы Камуністычная. Уборкай драўнінна-хмызняковай расліннасці на замацаваных тэрыторыях займаліся працаўнікі раёна газазабеспячэння і дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў (па вуліцы Лясная), ПМК-82 “Вадбуд” (каля гаражна-будаўнічага кааператыва “Дазор”), супрацоўнікі РАНС (у раёне вуліцы Машэрава) і інш.

pagruzka

meshok2

Добра папрацавалі калектывы райспажыўтаварыства, РВПС і РВЭС, якія наводзілі парадак каля аптовай базы па вуліцы Савецкая.

Санітарную высечку паваленых і аварыйных дрэў у лясным масіве, што ў канцы вуліцы Садовая, правялі работнікі лясгаса.

Значная ўвага была нададзена ўборцы ад апалай лістоты паркаў і месцаў грамадскага карыстання. Да прыкладу, прыбраць лісце і навесці парадак у Ліпавым гаі выйшлі работнікі аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, вучні школ.

І гэта далёка не поўны пералік усіх арганізацый, якія ўдарна папрацавалі на навядзенні чысціні на вуліцах і ў парках, на вытворчых і прылеглых да адміністрацыйных будынкаў тэрыторыях, пустуючых зямельных участках, грамадзянскіх могілках.

Пахмурнае і халаднаватае надвор’е не перашкаджала актыўнай працы, і за лічаныя гадзіны райцэнтр значна папрыгажэў. Між тым у раёне працягваецца месячнік часціні, а гэта значыць – і штодзённая работа па добраўпарадкаванні і ўтрыманні ў належным санітарным стане замацаваных тэрыторый, працоўных месцаў, жылых зон, прысядзібных участкаў.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *