За бяспеку разам!

Пад такой назвай па 11 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

Яе мэтай з’яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у забеспячэнні яго бяспекі, папярэджанне правапарушэнняў, зробленых у стане алкагольнага ап’янення.

Як паказвае статыстыка, за 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі раёна адбыўся 21 пажар. У выніку іх загінула 2 чалавекі. Менавіта неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнні правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, печаў і цеплагенерыруючых прылад з’яўляюцца лідарамі сярод прычын трагедый. А з надыходам халадоў пытанні пажарнай бяспекі становяцца асабліва актуальнымі.

У рамках акцыі супрацоўнікі РАНС праводзяць пажарна-прафілактычныя тлумачальныя мерапрыемствы з сем’ямі, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, і сем’ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Таксама асаблівая ўвага надаецца адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям і інвалідам.

Так, днямі карэспандэнт раёнкі далучылася да прафілактычнага рэйду па домаўладаннях жыхароў райцэнтра на вуліцах Задруцкая і Мічурына. Падчас яго інспектар пажарнага нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр ЯНКОЎСКІ праверыў спраўнасць электраправодкі, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і печаў. Домаўладальнікі мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць грунтоўныя адказы. Акрамя таго, Аляксандр Янкоўскі праводзіў прафілактычныя гутаркі з бацькамі малалетніх дзяцей, нагадваючы пра тое, што яны заўсёды павінны знаходзіцца пад наглядам, а таксама акцэнтаваў увагу на абавязковым выкананні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і спальванні смецця на прысядзібных участках.

yank1

Усе выяўленыя недахопы інспектар настойліва рэкамендаваў ліквідаваць, а выкананне сваіх рэкамендацый ён праверыць падчас абавязковага паўторнага візіту. Таксама домаўладальнікі атрымалі памяткі, якія нагадаюць пры неабходнасці асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі і дапамогуць пазбегнуць надзвычайных сітуацый.

Тэкст і фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *