Загартаваныя працай на зямлі

Жыхары вёскі Ермалавічы Мікалай і Таццяна ДАБРЫНЕЦ — адны з нямногіх жыхароў Бялыніччыны, якія вырашылі развіваць уласную падсобную гаспадарку.

Вырошчваннем агародніны сямейная пара займаецца ўжо 13 гадоў. За гэты час іх гаспадарка павялічылася да 5-ці гектараў ворыўнай зямлі.

dobrinec

— Мой муж родам з Брэсцкай вобласці, — расказвае Таццяна. — Там кожны кавалачак зямлі заняты, шырока развіта фермерства. Тут, у Ермалавічах, многа гародаў, ад якіх людзі адмовіліся па розных прычынах. Мы іх аформілі дакументальна, распрацавалі і зараз вырошчваем памідоры, агуркі, буракі, бульбу, моркву, капусту, расаду гародніны. Усе гатункі галандскай селекцыі, таму ўраджай сельгаспрадукцыі ў нас заўсёды багаты.

З рэалізацыяй карыснай і вітаміннай гародніны таксама няма праблем. Частку яе прадаюць на рынку і восеньскіх кірмашах, частку дастаўляюць пастаянным кліентам. Дапамагаюць бацькам у нялёгкай працы на зямлі дачушкі Вікторыя і Надзея.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *