Пасадзілі лес разам

Работнікі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыіАднавiм лясы разам”.

Гэтым летам па тэрыторыі рэспублікі прайшоў сур’ёзны ўраган, больш за ўсіх ад якога пацярпела лясная гаспадарка. На плошчы ў некалькі тысяч гектараў па ўсёй краіне былі пашкоджаны мільёны кубаметраў драўніны. Не абышла непагадзь і Магілёўскую вобласць. Сёння бураломы актыўна расчышчаюцца, а драўніну аператыўна пускаюць на перапрацоўку.

На вычышчаных лесасеках ствараюцца новыя лясы. У тым ліку і пры ўдзеле добраахвотных брыгад, створаных з працаўнікоў розных арганізацый і ўстаноў вобласці. Так, у акцыі “Аднавiм лясы разам” прынялі ўдзел і работнікі дзяржкантролю. Яны высаджвалі дрэвы ў Вільчыцкім лясніцтве Магілёўскага лясгаса. Увогуле за дзень было высаджана амаль 7 тысяч сеянцаў на плошчы каля      2 гектараў. Сярод пасадачнага матэрыялу – дубы, хвоі і елкі.

Для спецыялістаў Камітэта пасадка лесу – справа не новая. У красавіку гэтага года яны высаджвалі лес у Чэмеранскім лясніцтве Магілёўскага лясгаса.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *