Пратэрмінаваны тавар!

Камітэт дзяржкантролю працягвае публікаваць спісы гандлёвых аб’ектаў, у якіх выяўлены тавары з сышоўшым тэрмінам прыгоднасці.

У верасні ў такі спіс патрапілі 46 аб’ектаў, з іх 13 – паўторна з улікам 2015 года. У 6 аб’ектах гандаль няякаснымі таварамі спынены двойчы, у 4 – тройчы, у 2 – чатыры разы.

Антырэкорд пабіў магазін “Родны кут” Клімавіцкага райста, які дапусціў такія парушэнні ў шосты раз.

За парушэнні правілаў гандлю Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 44 суб’екты прадпрымальніцтва і 198 іх работнікаў, больш за 400 прадаўцоў пакараны дысцыплінарна, у тым ліку 18 вызвалены ад займаемых пасад.

Кантроль па выкананні гандлёвага заканадаўства працягваецца.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *