Канікулы прайшлі бяспечна

У рамках акцыі “За бяспеку разам!” супрацоўнікі РАНС працягваюць прафілактычную работу з бялынічанамі.

Днямі інспектар ГПіУГ РАНС Эдуард АТРАШКОЎ пагутарыў з вучнямі пачатковых класаў Вішоўскай сярэдняй школы пра бяспечныя паводзіны на вуліцы і дома.

Як дзейнічаць пры абмаражэнні і падчас пажару, якую небяспеку ўяўляе печ, што топіцца, – на гэтыя і іншыя пытанні рабяты давалі ўпэўненыя адказы. Яны паабяцалі інспектару выконваць усе правілы, а пры нейкім здарэнні абавязкова тэлефанаваць на нумар 101.

deti

Аксана ПЛЕСКАНЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *