Горад Шклоў атрымаў выдатны падарунак – лядовую арэну

На ёй могуць не толькі трэніравацца і гуляць у хакей прафесійныя і аматарскія каманды, але і праводзіцца вучэбна-трэніровачныя заняткі для навучэнцаў аддзялення хакея з шайбай ДСВСУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Шклоўскага раёна”, масавыя катанні на лёдзе. На спартыўным аб’екце таксама размешчаны трэнажорная і харэаграфічная залы, камфортныя бытавыя пакоі, саўна, кафэ і буфет.

У сувязі з адкрыццём арэны спартыўная ўстанова ажыццяўляе набор хлопчыкаў ва ўзросце ад 7 гадоў і старэй, якія захапляюцца гэтым мужным відам спорту, у навучальныя групы для заняткаў хакеем.

Кацярына РАГАНАВА,

в.а. дырэктара ДСВСУ “ДЮСШ Шклоўскага раёна”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *