На базе ФАКу “Друць” прайшло абласное першынства па гандболе сярод дзяўчат

На базе ФАКу “Друць” прайшло абласное першынства па гандболе сярод дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння. Каманда раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы атрымала чарговую ўпэўненую перамогу.

Падчас спаборніцтваў бялынічанкі прадэманстравалі выдатную гульню ў атакуючым стылі і апярэдзілі дружыны з Бабруйска, Горак і Асіповічаў. Пераможцы і прызёры першынства ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў.

Гэта перамога пацвердзіла высокі патэнцыял бялыніцкага гандбола. На працягу зімы і вясны на базе раённай ДЮСШ будуць праводзіцца вучэбна-трэніровачныя зборы для кандыдатаў у зборную каманду вобласці, якая прыме ўдзел у Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па гандболе-2017, што пройдзе ў нашым райцэнтры ў чэрвені наступнага года.
peramozhcy

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота з архіва ДЮСШ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *