Сапернічалі на чорна-белым полі

chess-140340_640У ДУАМнагапрофільны цэнтрВетразьпрайшло асабістае першынство па шахматах і шашках сярод навучэнцаў абяднанняў па інтарэсах.

Гэтыя спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме ў 4-х групах. На працягу чатырох гульнявых дзён юныя спартсмены спаборнічалі адзін з адным.

Чэмпіёнамі старэйшай групы сярод юнакоў сталі Антон ДАМЕНІКАН, які заняў першае месца ў турніры па шахматах і трэцяе ў турніры па шашках, Іван НАБОКАЎ – другое месца па шахматах і першае па шашках, Павел ЛАПО – другое месца па шашках, Максім ЛОНСКІ – трэцяе месца па шахматах.

Сярод дзяўчынак старэйшай групы пераможцамі сталі Алеся УСАВА і Лэйла ГАРОХ, якія падзялілі першае месца ў турніры па шахматах. Таксама дзяўчынкі занялі першае і трэцяе месцы адпаведна ў спаборніцтвах па шашках. Юлія ІГНАТОВІЧ заняла трэцяе месца па шахматах і другое па шашках.

Сярод хлопчыкаў малодшай групы першыя месцы ў спаборніцтвах па шашках і шахматах заняў Кірыл ЦЭДРЫК. Другім па шахматах стаў Арсеній КЛАСКОЎСКІ, па шашках – Мікіта НАБОКАЎ. Трэцяе месца па шахматах і шашках было прысуджана  Аляксею ІГНАТОВІЧУ.

У малодшай групе сярод дзяўчынак першае месца па шахматах і трэцяе па шашках заняла Любоў АНІСІМАВА. Другое месца па шахматах і шашках заняла Караліна АПЕКУНОВА, першае месца па шашках і трэцяе па шахматах – Юлія МІХАЛЬКОВА.

Усім пераможцам, прызёрам і самым актыўным удзельнікам спаборніцтваў былі ўручаны дыпломы і салодкія падарункі ад спонсара – індывідуальнага прадпрымальніка Валянціны ШАЎЦОВАЙ.

Па выніках першынства створана каманда, якая будзе прадстаўляць раён на абласной спартакіядзе школьнікаў па шашках.

Аляксандр АПЕКУНОЎ,

педагог дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *