Улетку бягучага года Бялыніцкі і Рыльскі (Курская вобласць Расійскай Федэрацыі) раёны ўстанавілі пабрацімскія сувязі аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарна-культурнай сферах

За савецкім часам устанаўленне пабрацімскіх сувязяў беларусаў з гарадамі і буйнейшымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі СССР, краін сацыялістычнай садружнасці насіла масавы характар. Але Бялынічы чамусьці былі выключэннем. Памятаецца, у сярэдзіне 1980-х гадоў была спроба раённай газеты “Зара камунізму” наладзіць такое супрацоўніцтва па літаратурнай лініі з пісьменнікамі балгарскага горада Росіца. На жаль, магчыма, і з прычыны далейшых вядомых геапалітычных зрушэнняў гэта ініцыятыва рэалізавалася толькі на этапе канстатацыі намераў: газеты абмяняліся па адным выпуску літстаронак.

Але жыццё не стаіць на месцы, і тэма інтэграцыі ў ім займае ўсё большае месца. Паказальны ў гэтым плане і прыклад Бялыніцкага раёна, кіраўніцтва якога падпісала Пратакол аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Рыльскім раёнам і Бялыніцкім райвыканкамам на ўстанаўленне пабрацімскіх сувязяў аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарна-культурнай галінах, дзе за асноўную мэту вызначана заснаванне і ўмацаванне прамых сувязяў між суб’ектамі гаспадарання, стварэнне спрыяльных умоў для няўхільнага павышэння ўзроўню матэрыяльнага і духоўнага жыцця насельніцтва гэтых братэрскіх рэгіёнаў.

Напаўняючы канкрэтным зместам праграму супрацоўніцтва, па запрашэнні адміністрацыі Рыльскага раёна не так даўно братэрскі рэгіён наведала прадстаўнічая дэлегацыя Бялыніччыны, у складзе якой былі папулярныя аматары мастацкай самадзейнасці: народны вакальны ансамбль “Славяне”, сямейны дуэт “Самародкі” Пятра і Таццяны КУДРАЎЦОЎ, вядомая спявачка і кіраўнік Вішоўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу Алена ХАРТАВА і іншыя вядомыя работнікі культурнай галіны Прыдруцкага краю.

Візіт культурнага “дэсанту” Бялыніччыны ў братэрскі рэгіён прыпаў на святкаванне ў Расіі Дня народнага адзінства, што надавала яму не столькі сакральны, колькі ідэалагічны падтэкст.

У пабрацімскім Рыльску кульмінацыяй свята стала ўрачыстасць «Две сестры – Беларусь и Россия», якая прайшла ў тамашнім Цэнтры культуры і вольнага часу “Сейм”.

Па інфармацыі нашых рыльскіх сяброў, гараджане з нецярпеннем чакалі выступлення бялыніцкіх гасцей, нумары мастацкай праграмы якіх па-майстэрску былі “ўплеценыя” ў святочны канцэрт.

Кіраўнік адміністрацыі Рыльскага раёна Андрэй ЛІСМАН, які ўзяў слова перад выступленнем нашых землякоў у святочным канцэрце аматараў мастацкай самадзейнасці рэгіёну, адзначыў, што Расію і Беларусь “сёння многае аб’ядноўвае. І галоўнае – захаваны добрасуседскія адносіны, якія развіваюцца.”.

Са сцэны Рыльскага Цэнтра культуры і вольнага часу “Сейм” у той дзень гучала і мілагучнае беларускае слова, рыльчане пазнаёміліся з гісторыяй Бялыніччыны, нашым фальклорна-этнаграфічным каларытам і духоўнай спадчынай.

Напрыканцы мерапрымства Андрэй Лісман і дабрачынны царкоўнай акругі айцец Уладзімір уручылі ансамблю “Славяне” і дуэту Кудраўцоў дыпломы і выказалі надзею на актывізацыю партнёрскіх адносін і супрацоўніцтва.

Кіраўніцтва горада Рыльск і раёна арганізавала для бялыніцкіх гасцей змястоўную экскурсію, падчас якой яны пазнаёміліся з сакральнымі мясцінамі брацкага рэгіёну, мясцовымі гістарычнымі і культурна-духоўнымі помнікамі.

Таксама ў ходзе азнаямляльнага візіту дэталёва былі абмеркаваны і планы далейшага супрацоўніцтва ў культурнай сферы.

ryl

ryls

 У ПРАЦЯГ ТЭМЫ

23 – 25 лістапада дэлегацыя Рыльскага раёна будзе гасцяваць на Бялыніччыне. У рамках візіту лепшыя аматары мастацкай самадзейнасці братэрскага раёна прымуць удзел у канцэртнай праграмеТыдзень прафсаюзнай культуры”, якая пачнецца ў РЦК 24 лістапада.

НАША ДАВЕДКА

Горад Рыльск упершыню згадваецца ў пісьмовых гістарычных крыніцах у 1152 годзе, калі ўваходзіў у склад НоўгарадСеверскага княства. Напачатку XIV стагоддзя зяўляўся адміністрацыйнатэрытарыяльнай адзінкай Вялікага Княства Літоўскага. Падчас Смуты і ў 1605 годзе падтрымаў самазванцаў і хаваў Лжэдзмітрыя І.

Праваслаўная архітэктура прадстаўлена Пакроўскім (1822), Успенскім кафедральным (1811) саборамі і Узнясенскай (1866) цэрквай. У горадзе дзейнічае Свята-Мікалаеўскі мужчынскі манастыр з трыма цэрквамі XVIII стагоддзя.

Маецца краязнаўчы музей на 14 экспазіцыйных зал з багатай калекцыяй жывапісных твораў, які заснавала ў 1918 годзе сваячка Ільі РЭПІНА.

У больш як 130 паселішчах раёна пражывае каля 37 тысяч чалавек, у тым ліку 16 тысяч – у горадзе Рыльск.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *