Урачыстасць з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адбылася ў раённым Цэнтры культуры

Адказна і старанна робяць вялікую і карысную справу працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ад вопыту і добрасумленнасці якіх у значнай ступені залежыць развіццё эканамічнага патэнцыялу краіны. Менавіта іхтрактарыстаўмашыністаў і вадзіцеляў, жывёлаводаў і аператараў машыннага даення, ветурачоў, аграномаў і іншых работнікаў аграпрамысловага комплексу раёнаушанавалі на ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, якая адбылася 18 лістапада ў раённым Цэнтры культуры.

Шмат добрых слоў за старанную і добрасумленную працу выказаў на адрас удзельнікаў свята першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Максім БАКУРАЎ:

– Гэты год для сельскагаспадарчай галіны раёна быў складаным, але экзамен вытрыманы годна, – адзначыў ён. – Бялыніцкія аграрыі зрабілі свой унёсак у агульнарэспубліканскі каравай, аднымі з першых выканалі дзяржзаказ па здачы збожжа. Пэўныя поспехі дасягнуты ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, выйшлі на 108% прыросту і па вырошчванні ялавічыны. Добра спрацавалі па нарыхтоўцы кармоў, забяспечанасць якімі складае 150% да мінулагодняга ўзроўню.

Гэта той падмурак, які мы кладзем у аснову працы на наступны год і ад якога павінны атрымаць эфектыўную аддачу: сабраць 50 тысяч тон збожжа, надаіць 50 тысяч тон малака, вырасціць 5 тысяч тон мяса.

Праведзена якасная кадравая работа, сфарміраваны моцны састаў кіраўнікоў, якія здольныя весці свае калектывы да дасягнення вызначаных мэтаў. У нас ёсць флагман – СВК “Калгас “Радзіма” на чале з вопытнейшым старшынёй Аляксандрам ЛАПАЦЕНТАВЫМ. Хацеў бы выказаць яму падзяку за тое, што заўсёды падстаўляе плячо і дзеліцца парадамі са сваімі маладзейшымі калегамі, а таксама падзякаваць кіраўнікам і працоўным калектывам усіх прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія дапамагаюць, калі гэта неабходна, аграрыям і тым самым робяць свой значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Бялыніччыны.

Разам гэтым дружным калектывам раёна мы будзем рухацца наперад да дасягнення пастаўленых мэтаў, умацавання эканомікі краіны і дабрабыту нашага грамадства.

lazaravich darechkin

Ганаровы госць мерапрыемства, старшыня Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ адзначыла, што праца ў сельскай гаспадарцы – вельмі цяжкі і адказны занятак. Таму людзі, якія выбралі такую прафесію і аддаюць гэтай справе сябе без астатку, заслугоўваюць павагу і ўдзячнасць. Яна ўзнагародзіла Ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта трактарыста-машыніста ААТ “Бялынічы” Васіля ЦЕЛЬМАНКОВА, а восем працаўнікоў розных гаспадарак атрымалі каштоўныя падарункі ад ААТ “Бабуліна крынка”.

Словы падзякі за штодзённую цяжкую працу працаўнікам палёў і ферм выказаў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК. Ён уручыў ад РА ГА “Белая Русь” каштоўныя падарункі дыспетчару СВК “Калгас “Радзіма” Валянціне ІВАНОВАЙ, жывёлаводам ААТ “Бялынічы” Ірыне БУРАЙ і ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Таццяне ЦВЫР.

Самая вялікая каштоўнасць Бялыніччыны – людзі, працавітасць якіх ніколі не застаецца без увагі. Асабліва тых, хто на працягу доўгага часу добрасумленна працаваў, займаў актыўную жыццёвую пазіцыю, уносіў асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё роднай гаспадаркі і раёна. У зале прысутнічалі ветэраны працы Ганна ФЕДАСЕЕВА, Міхаіл ІВАНОЎ, Тамара ХОДАРАВА, Уладзімір ВАРАБ’ЁЎ, Леанард ШАСТАК, кожны з якіх вялікую частку свайго жыцця аддалі працы ў сельскагаспадарчай галіне. У іх гонар прагучалі цёплыя словы, ім уручылі хлебны каравай і кветкі.

lychk chastuyuc

А маладыя спецыялісты з розных сельгасарганізацый раёна прынялі ўдзел у конкурсе-віктарыне і высветлілі, хто з іх найлепш ведае тэхналогію вырошчвання зерневых культур і вырабу мукі, з якой і быў выпечаны гэты духмяны каравай.

Гучнымі апладысментамі віталі пераможцаў раённага спаборніцтва па павелічэнні вытворчасці і павышэнні якасці кармоў, якія вызначыліся на касьбе траў, прэсаванні сена, падборцы, здрабненні і перавозцы зялёнай масы. Спіс іх надрукаваны ў “Зары над Друццю” (№ 91 за 19 лістапада). Максім Бакураў уручыў лепшым механізатарам і вадзіцелям дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі.

Святочны настрой падтрымаў віншаваннямі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў БУРКО. За прафесіяналізм і высокія паказчыкі ў працы падзякамі рэспубліканскага і абласнога камітэтаў прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначаны адпаведна старшыня прафкама ААТ “ПМК-82 Вадбуд” Святлана МАНІКАЙЛА і брыгадзір па жывёлагадоўлі СВК “Калгас “Радзіма” Тамара САФОНАВА, а ганаровымі граматамі райкама галіновага прафсаюза – аператары па дарошчванні буйной рагатай жывёлы ААТ “Аграсэрвіс” Галіна АЎДЗЕЕНКА, па штучным асемяненні жывёлы СВК “Калгас “Радзіма” – Ірына ПАДДУБСКАЯ, машыннага даення ААТ “Бялынічы” – Святлана ПЕЧАНЬКОВА, жывёлаводы ААТ “Новая Друць” Алеся БУРАЯ і ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Мікалай ФЕДАРЭНКАЎ, лабарант райветстанцыі Любоў ДЗЕМ`ЯНЁНАК. Шэраг працаўнікоў атрымалі падзячныя лісты райкама прафсаюза работнікаў АПК.

dayarki

Цудоўным музычным падарункам усім удзельнікам урачыстасці стаў канцэрт самадзейных артыстаў раёна.

bulba nascya-i-den

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *