Ці “пераабута” ваша аўто?

Правіламі дарожнага руху з 1 снежня па 1 сакавіка прадугледжана абавязковае выкарыстанне на аўтамабілях зімовых шын.

У дадзены адрэзак часу ўсе аўтамабілі тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны і аўтобусы тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5-ці тон павінны быць аснашчаны зімнімі шынамі, згодна ч. 2 п. 25 дадатку 4 ПДР.

За невыкананне гэтых патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 0,5 БВ.

Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,

часова в.а. старшага дзяржаўтаінспектара АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *