Пацягнула на злачынства? Падумай пра адказнасць!

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 21 па 27 лістапада на грамадзян былі складзены 11 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 5 – за знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах, 4 – за прычыненне пабояў. Таксама за гэты час супрацоўнікі РАСК узбудзілі  4 крымінальныя справы, адна з якіх па артыкуле 378 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Наўмыснае знішчэнне пашпарта”).

Дзе? Падчас начнога рэйду міліцыянеры не знайшлі вартаўнікоў на малочна-таварнай ферме ў Галоўчыне.

Па кілаграму на кожнага. Мужчына і жанчына з Малога Кудзіна адкрыта выкралі ў сваёй аднавяскоўкі каля 2 кілаграмаў земляных арэхаў.

Час збіраць камяні. 23 лістапада а 15 гадзіне ў аператыўную дзяжурную службу РАУС паступіла паведамленне аб тым, што каля аўтастанцыі мужчына кідае камяні ў аўтамабілі. Праваахоўнікі затрымалі п’янага хулігана і склалі на яго адміністрацыйны пратакол.

Няма замка – няма інструментаў. Бялынічанка паскардзілася міліцыянерам на тое, што невядомы скраў у яе бензапілу STIHL, электрычны шурупавёрт і шліфмашынку. Гараж, дзе захоўваліся інструменты, жанчына не замыкала. Па дадзеным факце супрацоўнікі РАУС праводзяць праверку.

Нагандляваў. У суботу а 3 гадзіне ночы пры ўездзе на гарадскі рынак па вуліцы Савецкая на зямлі ляжаў нецвярозы мужчына. На грамадзяніна, якога, відаць, стаміў бойкі гандаль, быў складзены адміністрацыйны пратакол.

Не правядзеш. Жыхар Цяхціна патэлефанаваў на 102 і сказаў, што яго збіў зяць. Аднак праваахоўнікі хутка раскрылі падман. За лжывы выклік цяхцінец атрымаў адміністрацыйны пратакол.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *