Cітуацыя ў раёне па захваральнасці на прастудныя хваробы знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні

Надвор’е ў гэтым снежні непрадказальнае. Гойдаецца, нібы на арэлях: то снег ідзе, то адліга, то мароз прыціскае, то дождж імжыць. І надта не хочацца праводзіць апошнія дні адыходзячага года ў ложку з высокай тэмпературай і ворахам лекаў.

apteka

Па інфармацыі памочніка ўрача-эпідэміёлага райЦГЭ Алены ПАЛУДА, сітуацыя ў раёне па захваральнасці на прастудныя хваробы, нягледзячы на капрызы надвор’я, знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні і зараз яе паказчыкі нават ніжэй за аналагічны перыяд мінулага года. Выпадкаў грыпу зарэгістравана пакуль не было.

Сёлета, як і ў мінулым годзе, прышчэпкі ад грыпу атрымалі 40% насельніцтва – 7672 чалавекі. Сярод іх большую частку складаюць дзеці, людзі пажылога ўзросту, асобы груп павышанай рызыкі захваральнасці, а таксама работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, якія па роду працы кантактуюць з вялікай колькасцю людзей.

Дарэчы, у аптэках раёна маецца неабходны запас лекавых сродкаў для комплекснага лячэння ВРВІ і грыпу, супрацьвірусныя, прафілактычныя і антыбактэрыяльныя прэпараты.

— Доля лекаў айчыннай вытворчасці складае больш за 60%, —паінфармавала карэспандэнта раёнкі загадчыца ЦРА №41 Алена КАВАЛЁВА. – І попыт на іх, зразумела, вышэй, чым на адпаведную прадукцыю замежнай вытворчасці. Гэта абумоўлена і якасцю беларускіх лекавых сродкаў, і коштам, які нашмат меншы за імпартныя аналагі.

— Сезоннага ўздыму прастудных захворванняў пакуль не назіраецца, таму і чэргі ў аптэках раёна адсутнічаюць, — адзначыла Алена Кавалёва.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *