Напрыканцы мінулага тыдня прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву прадстаўніцтва “Белдзяржстраху”

Нагода для яго была значная: споўнілася 95 гадоў беларускай сістэме страхавання і прафесійнае свята страхаўшчыкоў.

Старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, уручаючы Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне пасадавых абавязкаў вядучаму спецыялісту прадстаўніцтва Таццяне КРАЎЦОВАЙ, адзначыў запатрабаванасць працы страхаўшчыкоў, рост попыту на іхнія паслугі, паколькі кожны чалавек, кожнае прадпрыемства, арганізацыя, установа ці гаспадарка амаль пастаянна знаходзяцца ў страхавых выпадках. У апошнія часы рэальнасць такая, што кожны год здараюцца разбуральныя прыродныя стыхіі, у якіх церпяць людзі, машыны, пабудовы, маёмасць… У штодзённым побытавым жыцці таксама ёсць месца пэўным рызыкам, ад якіх можна і трэба застрахавацца. Чалавек у першую чаргу павінен разлічваць на сябе. І той, хто застрахаваўся, хутчэй і значна прасцей справіцца з наступствамі.

strx

Сёння прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” аказвае насельніцтву, юрыдычным асобам больш за 80 відаў страхавання. І колькасць іх будзе пашырацца, бо эканоміка, дабрабыт, як і само жыццё, на месцы не стаяць.

За актыўную жыццёвую пазіцыю, добрасумленную працу Ганаровай граматай і каштоўным падарункам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі заахвочана і вядучы спецыяліст прадстаўніцтва, старшыня прафсаюзнай пярвічкі Ірына ПРЫШЧЭПАВА, якія ёй уручыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый Святлана ПАТАПЧЫК.

Кіраўнік прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” Міхаіл ЦАЛАВАЛЬНІКАЎ  у сваім выступленні сказаў, што яго падначаленыя паспяхова спраўляюцца з прафесійнымі абавязкамі, актыўна праводзяць сярод насельніцтва і юрыдычных асоб растлумачальную працу.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *