Заставайцеся з “Зарой над Друццю” і ў Новым годзе!

Да завяршэння падпісной кампаніі засталіся лічаныя дні, а ў перадсвяточнай спешцы яны, як ведае кожны, пралятаюць імгненна. Таму не адкладвайце афармленне падпіскі на раёнку на заўтра-паслязаўтра. Падпішыцеся сёння.

Па нашай даўняй і добрай традыцыі кожны падпісчык  “Зары над Друццю” з першым нумарам раёнкі бясплатна атрымае і каляровы насценны КАЛЯНДАР (з календаром царкоўных свят і пастоў) на 2017 год, у якім змешчана выява спісу цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай, напісанага ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя.

Даследчыкі лічаць, што ён мог быць спісаны з іконы-пратографа, таму і з’яўляецца блізкім да арыгінала. Зараз гэты спіс цудатворнага абраза знаходзіцца ў калекцыі музея Інстытута гісторыі, этнаграфіі, фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, куды быў перавезены з вёскі Новая Мыш.

Нагадваем таксама, што прадаўжаецца і наша АКЦЫЯ. Той, хто падпішыцца на раёнку на першы квартал 2017 года, мае магчымасць па 30 снежня ўключна скарыстацца паслугай: заказаць у рэдакцыі выраб аднаго камплекту здымкаў на дакументы (3*4) альбо на пашпарт (4*5) з 50-працэнтнай скідкай. Для тых жа, хто аформіць падпіску на раённую газету на першае паўгоддзе 2017 года, гэта паслуга таксама па 30 снежня ўключна будзе аказвацца зусім бясплатна.

Мы пішам пра тое, што сапраўды важна для кожнага жыхара Прыдруцкага краю.

Заставайцеся з намі і ў Новым годзе – будзе цікава. 

Калектыў газеты  “Зара над Друццю”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *