Юныя цымбалісткі дзіцячай школы мастацтваў прывезлі цэлы “ўраджай” дыпломаў з прэстыжных конкурсаў інструментальнай музыкі

Юныя цымбалісткі дзіцячай школы мастацтваў прывезлі цэлыўраджайдыпломаў з прэстыжных конкурсаў інструментальнай музыкі, якія нядаўна праходзілі ў Мінску.

deti-loseva

Выхаванка Машчаніцкага філіяла ДШМ па класе цымбал Дар’я КАНДРАТАВА атрымала дыплом ІІІ ступені ў міжнародным конкурсе “Крыштальны васілёк”, а пяцікласніца СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага Яна КАСТРОВА заваявала ў ім першае месца за ўзорнае выкананне народных мелодый. Дарэчы, Яна стала лаўрэаткай і рэспубліканскага конкурсу “Таленты краіны”. Кампетэнтнае журы прысудзіла ёй дыплом ІІІ ступені і спецыяльны дыплом “За вернасць традыцыям”. А яшчэ таленавітая выканаўца атрымала сертыфікат на ўдзел у міжнародным конкурсе “Караван культуры”, які адбудзецца ў Польшчы.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *